У суботу 8 красавіка ў атрыўме гандлёвага цэнтра «Old City» скульптары Улад Лісін і Яўген Вінакураў пры падтрымцы сацыяльнага арганізатара Сяргея Іванова прадставяць першую арт-інсталяцыю, у стварэнні якой будуць сумешчаныя тры віды мастацтва: фатаграфія, скульптура і жывапіс. Акцыя пачнецца ў 11.00.
Асаблівасць інсталяцыі ў тым, што аўтары працы прадставяць яе незавершанай і запросяць да ўдзелу ў яе стварэнні жыхароў Гродна ўжо пасля афіцыйнага адкрыцця. Такім новым спосабам Улад Лісін і Яўген Вінакураў хочуць прыцягнуць увагу жыхароў Гродна да праблемы безнаглядных жывёл.
Цэнтральнай часткай інсталяцыі будзе скульптура сабакі, выкананая ў поўны рост разам з пастаментам, пад назвай «Сабака Баскервiлька». У яе стварэнні выкарыстоўваліся фатаграфіі жывёл з пункта часовага ўтрымання і фатаграфіі хатніх жывёл. Гэта мае прадэманстраваць, што ў рэальнасці ўсе жывёлы аднолькава прыгожыя.
[irp posts="16 824″ name="Дом 2.0 і новае жыццё. Гісторыі сабак і котак, якіх забралі з прытулку"]
Аўтары размесцяць па перыметры памяшкання каркасы шасці скульптур сабак — іх будуць размалёўваць гродзенцы. Адначасова спецыялісты па аквагрыму будуць ператвараць мінакоў у «котак» і «сабак».
Кожны наведвальнік зможа прынесці корм для жывёл, зрабіўшы ахвяраванне ў спецыяльную фатаграфічную арт-міску. Фотаздымкі з мерапрыемства можна будзе размясціць у сацыяльных сетках з хэштэгам акцыі #OldCitygaf. Незвычайная экспазіцыя будзе размяшчацца ў OldCity да 23 красавіка і кожны наведвальнік гандлёвага цэнтра можа падтрымаць жывёл.
Пункт часовага ўтрымання — гэта не прытулак, па правілах трымаць жывёлу даўжэй за пяць дзён тут нельга. Аўтары працы заклікаюць усіх людзей, хто жадае завесці сабе сабаку ці котку, прыязджаць туды і выбраць сабе гадаванца.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…