У Гродне 4 і 5 красавіка праходзіць першы сур’ёзны рамонт дарожнага пакрыцця на Старым масту з часу рэканструкцыі 2008 года. Цалкам перакрытая правая паласа руху з цэнтра горада. Галоўная мэта рабочых — залатаць яміны.

Раней на мосце рамонты праходзілі толькі часткова ў розных месцах. Цяпер на правай паласе налічваецца каля 120 праблемных квадратаў, каб іх адрамантаваць трэба некалькi тон асфальту. Плануецца, што працы скончацца каля 15.00.