Трэці тыдзень ідуць рамонтныя работы ля падножжа Каложы. Будаўнікі працуюць з падпорнай сцяной ліквідуюць у ёй сур’ёзныя расколіны і вялікія паглыбленні, якія ўзніклі там з гадамі з-за сцёкавых вод.
Па арганізацыі вадасцёку вяліся работы яшчэ ў мінулым годзе, але тады ўсё зрабіць працоўныя не паспелі, таму працягваюць у гэтым. Настаяцель храма Аляксандр Балоннікаў адзначае, што асноўныя работы з падпорнай сцяной павінны зрабіць да Пасхі.
«Умацоўваем, рамантуем, але асноўныя работы звязаны з адведзеннем вады. Што тычыцца сцяны, то займаемся ўмацаваннем яе дэкору. Там пастаянна сыплецца раствор і вывальваюцца камяні. Усе працы з гэтай падпорнай сцяной мы робім па рэкамендацыі прафесараў БНТУ, якія праводзілі комплекснае абследаванне Каложы яшчэ ў 2015 годзе. На будучыню глядзець яшчэ рана, галоўнае цяпер з пастаўленымі задачамі справіцца, бо гэта ж каштуе немалых грошай».
Прыхаджане ў сваю чаргу паволі пачынаюць умацоўваць схіл хмызнякамі і невялікімі дрэвамі.
Акрамя праблемнага схілу і падпорнай сцяны, ёсць праблемы і з самім храмам, а менавіта з драўлянай яго часткай. Нагадаем, апошні раз рэстаўрацыю Каложы абмяркоўвалі на навукова-практычнай канферэнцыi ў Гродне восенню 2016 года. Тады спецыялісты прыйшлі да меркавання, што рэстаўраваць храм трэба, але з гэтай справай спяшацца нельга.
Барысаглебская (Каложская) царква — архітэктурнае збудаванне XII стагоддзя, якоя захавалася да нашых дзён. Храм размешчаны на высокім беразе Нёмана. Разам з комплексам помнікаў Замкавай гары Каложа аб’яўлена гісторыка-архітэктурным запаведнікам. Уваходзіць у лік аб’ектаў, прапанаваных урадам Беларусі ў якасці кандыдатаў на ўнясенне ў Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…