З 31 сакавіка па 2 красавіка праводзіцца акцыя «Польшча: паглядзі больш — выходныя за паўцаны». У межах акцыі турысты могуць скарыстацца ільготнымі прапановамі і атрымаць паслугі са зніжкай 50%. Партнёрамі акцыі, што арганізавана пад патранажам Міністэрства спорту і турызму Польшчы, з’яўляюцца 450 гасцініц, хостэлаў, рэстаранаў ды іншых аб’ектаў.

У найбліжшым да Гродна Падляшскім ваяводстве да акцыі далучылася больш за 20 турыстычных аб’ектаў.

За паўкошту ў бліжэйшыя выходныя можна наведаць, напрыклад, музей малака у Грайне, сельскагаспадарчы музей у Ціханоўцы, ці музей побыту памешчыкаў ў Дамброва. Спыніцца ў два разы танней можна ў гасцініцах Esperanto ў Беластоку, LOFT 1898 у Сувалках, Warszawa ў Аўгустове. Можна нават спыніцца ў старадаўнім манастыры манахаў-пустэльнікаў камедулаў на маляўнічым возеры Вігры. А вось у Падляшскую Оперу за паўцаны ўжо не патрапіш — усе білеты прадаліся.

Інфармацыю пра ўсе месцы, што можна адведаць за паўкошту, можна знайсці на старонцы з інтэрактыўнай мапай.

Акцыя «Польшча: паглядзі больш — выходныя за паўкошту» мае на мэце прыцягнуць палякаў і замежных турыстаў да аттракцый на тэрыторыі краіны не толькі ў перыяд адпачынкаў, але і ў іншы час.