29 і 30 сакавіка ў Гродне пройдуць чарговыя матчы фіналу Экстралігі паміж «Нёманам» і «Юнацтвам». Ёсць верагоднасць таго, што гродзенскія хакеісты змогуць у родных сценах завяршыць серыю і стаць чэмпіёнамі Беларусі. Што думаюць на гэты конт гараджане і ці гатовыя яны падтрымаць флэшмоб — пайсці на фінальныя матчы ў гальштуках — даведваліся карэспандэнты Hrodna.life.