Каля 30 гродзенцаў сабраліся ў парку Жылібера ў нядзелю 26 сакавіка. Несанкцыянаваная акцыя прайшла без затрыманняў, але з папярэджаннямі супрацоўнікаў міліцыі.
У 12.00 у парку Жылібера пачалі збірацца людзі. Доўгі час яны стаялі дробнымі групкамі, але потым сабраліся і сталі абмяркоўваць набалелыя пытанні. Галоўнай тэмай спантаннага сходу сталі жорсткія затрымання на Дні Волі ў Мінску, а таксама падаткі i жыццё ў краіне. Прыйшлі людзі розных узростаў, пры гэтым — зусім не прадстаўнікi апазіцыі, а самыя звычайныя гараджане.
У парку сабралася таксама шмат супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным. Праз нейкi час да людзей падышлі супрацоўнікі ў форме і праз рупар абвясцілі, што трэба разыходзіцца, бо акцыя несанкцыянаваная. Але патрабаванні супрацоўнікаў мiлiцыi гараджан не напалохалі, у адказ людзі крычалі: «Фашысты!»
«Людзі не выйшлі сёння ў Гродне, таму што Лукашэнку ўдалося запалохаць народ. Паглядзіце, што ў Мiнcку ўчора было. Але мне здаецца, гэта толькі часова. А далей будзе што будзе. Іншага выхаду няма — мяняць уладу трэба абавязкова. Мы не баімся і наогул чаго нам баяцца? Ён кажа дэмакратычная дзяржава, дык, а дзе яна? Зараз народ павінен зрабіць выбар, бо выдалася магчымасць: ці быць быдлам, цi быць нацыяй, гэта адно з двух — трэцяга не дадзена».
На сход прыйшоў і студэнт аднаго з каледжаў горада, які распавёў, што выкладчыкі ўбачылі яго на фотаздымках з мітынгу 15 сакавіка. Цяпер стаіць пытанне аб выключэнні яго з навучальнай установы.
«Я дарослы, паўнагадовы хлопец, лічу, што маю права быць на такіх мерапрыемствах. І ніхто не павінен казаць, што і як нам рабіць».
Сяргей, па адукацыі журналіст, даведаўся пра сход з інтэрнэту. Але ў гэты дзень ён сабраўся не асвятляць падзею, а проста пагутарыць з людзьмі.
Праз 20 хвілін да прысутных у парку Жылібера зноў падышлі супрацоўнікі міліцыі, якія ў чарговы раз папярэдзілі гараджан аб парушэнні заканадаўства. На гэты раз міліцыянты сказалі, што калі людзі на разыйдуцца будзе прымененая фізічная сіла.
Гараджане яшчэ каля 8 хвілін абмяркоўвалі праблемы ў краіне. Cярод гэтых людзей была і сям’я — бабуля, мама і дачка — яны сказалі, што разгону не баяцца і сыходзіць нікуды не збіраюцца, бо жыць стала немагчыма.
[irp posts="16 730″ name="У Гродне адзначылі Дзень Волі"]
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…