Фестываль фітнесу і прыгажосці “Grodno open model fitness” упершыню прайшоў у Моладзевым цэнтры “Гродна” 25 сакавіка. Сюды з’ехаліся больш за 30 удзельнікаў з усёй краіны. Лепшых на фестывалі ўзнагародзілі.

Раніцай у моладзевым цэнтры спаборнічалі дзеці, а ўвечары на сцэну выйшлі вопытныя прадстаўнікі фітнесу. Спаборнічалі яны ў катэгорыях “Мадэльны фітнэс, Фітнэс-бікіні жанчыны” і “Мадэльны фітнэс, Мадэльны культурызм мужчыны”. Адметна тое, што большую частку ўдзельнікаў прадстаўлялі менавіта гродзенцы. Суддзі не абдзялілі іх увагай і заслужана ўзнагародзілі высокімі месцамі.

Чытайце яшчэ:  Арнольд Шварцэнэгер - любоў на ўсё жыццё. Як гродзенец у 45 гадоў стаў паспяховым бодыбілдэрам