У Гродне 25 сакавіка ўпершыню за 15 гадоў прайшла дазволеная ўладамі акцыя на Дзень Волі. Гарадскія ўлады дазволілі адзначыць у Каложскім парку 99-годдзе ўтварэння БНР. Наведала мерапрыемства каля 200 чалавек, усё прайшло без затрыманняў.
[the_ad id="16 085"]
Заяўка на правядзеньне мітынгу ў Дзень Волі была пададзеная 10 сакавіка ў час правядзення круглага стала паміж уладай і дэмакратычнымі актывістамі. Заяўнікам выступiў гродзенскі актывіст кампаніі «Гавары праўду» Дзмітрый Бандарчук.
За 2,5 гадзіны акцыі гараджанам распавялі пра гісторыю свята, паднялі набалелыя тэмы, прынялі рэзалюцыю да Гродзенскага гарвыканкама, патрабавалi ад уладаў спыніць пераслед актывістаў і журналістаў, спыніць прапаганду ў дзяржаўных СМІ і вызваліць арыштаваных. У канцы акцыi гродзенцы прачыталі гімн БНР.На мітынгу кожны жадаючы мог падысці да рупара і выступіць перад людзьмі. Некалькі гродзенцаў скарысталіся гэтым шанцам і выказаліся аб набалелым.
«У Гродне ўсё прайшло добра. Вынікам гэтага мерапрыемства стала рэзалюцыя, якую падтрымалі амаль усе прысутныя на мітынгу. Яе мы ўжо перадалі ў гарвыканкам. Мы спадзяемся, што акцыі ў Гродне і Брэсце стануць прыкладам для ўсёй краіны, таму што прысутныя паказалі прыклад арганізаванасці, правялі ўсё без парушэнняў фармату, а таксама сабралі грошы на аплату ўсіх паслуг, неабходных для мітынгу. Сабралі нават больш: рэшту грошай адправім людзям, якія цяпер на сутках», - распавёў арганізатар акцыі Дзмітрый Бандарчук.