Бярозавік на Савецкай плошчы скончыўся яшчэ да пачатку “Бярозавага фэста”

Вясновы кірмаш “Бярозавы фэст“ праходзіў у Гродне 25 сакавіка. “Хітом продажаў” на фэсце арганізатары абяцалі зрабіць бярозавік і слова сваё стрымалі. Сок карыстаўся такім вялікім попытам, што скончыўся яшчэ да пачатку святочнай праграмы. Тыя наведвальнікі, што прышлі на 12.00, калі быў анансаваны пачатак свята, ці трохі пазней, пабачыць ці пакаштаваць сімвал фэста не паспелі.


Спонсар рубрыкі "Горад" - "Пліт-мар" ТАА (аб'яднанне "Група кампаній Белпліта").

Рабіце мэблю самі і эканомце! Распілоўванне мэблевых матэрыялаў па вашых чарцяжах і велізарны склад матэрыялаў і фурнітуры ад першага імпарцёра і асноўнага пастаўшчыка мэблевых матэрыялаў і фурнітуры ў Гродзенскай вобласці.


Бярозавы фэст, 25.03.2017
Найбольш наведвальнікаў збіралася ля гандлёвых шапікаў – адны беспаспяхова спрабавалі знайсці абяцаны свежы бярозавік, другія хаваліся пад навесам ад дажду

На плошчы працаваў выязны гандаль, пляцоўка Чырвонага крыжа, пажарнай службы, байкерскага клуба некалькі гульнёвых зонаў. На сцэне ля Палаца тэкстыльшчыкаў ішоў канцэрт.

Надвор’е не дужа спрыяла забавам. Стаялі наведвальнікі пераважна ў чэргах за гароднінай ці выбіраючы саджанцы, амаль не прыпыняючыся каля сцэны.

Бярозавы фэст. 2017
Наведвальнікі кірмашу ахвотна набываюць гародніну: “Калі ўжо стаяць, то лепш за прадуктамі. музыку і тут добра чуваць”

Між тым, “Канцэртную праграму для “Бярозавага фэсту” склалі з нумароў лепшых калектываў горада і раёна”, – распавёў галоўны рэжысёр Гродзенскага абластнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, адзін з арганізатараў свята Андрэй Чэпялюк. – Выступаюць калектывы з Верцялішак, Зарачанкі, з Гродна – “Адэпт”, аркестр МНС, калектывы Гродзенскага Цэнтра культуры і многія іншыя”. Так што музыка і танцы, прынамсі на сцэне, былі ўвесь час.

Бярозавы фэст 2017
Канцэрт на Савецкай плошчы ішоў ад 12 да 16 гадзін, незважаючы на дождж. Артысты чакаюць свайго выхаду

А вось абяцанага бярозавіку хапіла ад сілы на паўгадзіны гандлю і хапіла далёка не ўсім ахвотным. Продаж соку пачаўся з 10 гадзін раніцы. Да пачатку ўласна фестывалю амяль ўсе запасы распрадалі. Са словаў відавочцаў, “сок меў такую папулярнасць, што апусташалі машыну літаральна за некалькі хвілін” і “на час пачатку канцэрта распрадавалі ўжо апошні і больш не прыехалі”.

Бярозавы фэст 2017
Ослік і байкеры чакаюць ахвотных да забаваў. Але вялікага ажыятажу іх прысутнасць на фэсце не выклікае

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: