Дадаць навіну
Панядзелак, 15 кастрычніка 2018, 21:27

На Дзень Волі ў Гродне пройдзе “Бярозавы фэст”

“Бярозавы фэст” пройдзе ў Гродне на Савецкай плошчы  25 сакавіка.  Кірмаш пачнецца ў 14 гадзін. Акурат у той самы час, на які гарадскія ўлады ўзгаднілі правядзенне мітынга, прысвечанага Дню Волі_ ў Каложскім парку.

Дазвол на правядзенне мірнага мітынга быў атрыманы ўпершыню за апошнія 15 гадоў, дзякуючы кругламу сталу паміж гарадскімі ўладамі і дэмакратычнымі актывістамі. Было ўзгоднена, што мерапрыемства павінна прайсці ў форме пікета, без якога-небудзь маршу. Месца правядзення масавага мерапрыемства – Каложскі парк, каля стэлы 850-годдзя Гродна.

1

На наступны дзень пасля гэтага, 22 сакавіка, у сеціве з’явіўся Зварот заслужаных людзей Гродзеншчыны да жыхароў вобласці, старшыні СВК “Прагрэс-Верцялішкі”, героя Беларусі Васіля Рэвяка і старшыні калгаса імя В.І. Крэмко  Сяргея Крэмко. У сваім звароце яны заклікаюць “Не паддавацца на правакацыі”.

зварот ганаровых грамадзян

Адначасова зявіліся і аб’явы адб правядзенні ў Гродне  райцэнтрах кірмашоў “Бярозавы фэст”. На фестывалі анансуюць продаж бярозавіку, садовага інвентара, саджанцаў і рассады.  У Гродне кірмаш будзе праходзіць адначасова з дазволеным мітынгам, прысвечаным Дню Волі.

бярозавы фэст

Цікава адзначыць, што ў плане культурных падзей Гродзенскай вобласці на 2017 год упамінанняў пра “Бярозавы фэст” не было.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: