Прадстаўнікі праваахоўных органаў Гродна запрашаюць незалежных журналістаў «на размову», інфармуе Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Сярод выкліканых праз тэлефон: журналісты Віктар Парфёненка, Андрэй Мялешка, Аляксандр Саенка, Вольга Корсун, Руслан Кулевіч, Кацярына Ляўдацкая, Дзяніс Івашын.

Журналісты былі запрошаныя ў РАУС, каб пагаварыць пра «заканадаўства Рэспублікі Беларусь». Аднак без позваў яны вырашылі не ісці.

Журналісты лічаць гэтыя запрашэнні псіхалагічным ціскам перад маючай адбыцца ў горадзе акцыяй 25 сакавіка, прысвечанай Дню волі.