Раніцай 22 сакавіка стан тумбы для афіш на вуліцы Ажэшкi занепакоіў гродзенцаў. Тумба была нахіленая і ў любы момант магла ўпасці на людзей, якія праходзiлi побач.

Свядомыя грамадзяне патэлефанавалі ў Гарсвятло і праблему хутка ліквідавалі. Прыехалі супрацоўнікі і забілі штыры ў плітку.

Мінакі мяркуюць, што тумбу хтосьці мог уначы пратараніць на машыне — на ёй ёсць увагнутасць.