Раніцай 4 лістапада ў дворыку гандлёвага цэнтра ABC на вуліцы Найдуса гарадскія службы разбурылі сцяну з выявамі старога горада. Рабочыя спасылаліся на аварыйнасць пабудовы.

Малюнкі з’явіліся ў дворыку ў канцы кастрычніка 2017 года. Іх аўтар — мастак-рэстаўратар Аляксей Навумчык. За аснову Аляксей браў фатаграфіі Гродна пачатку XX стагоддзя.

Як стала вядома Hrodna.life, cцяну з выявамі старога Гродна знеслі з-за аварыйнасці. У будучыні яе плануюць аднавіць, як і малюнкі на ёй. За два гады панадворак ABC стаў улюбёным месцам для фатаграфій у гараджан і турыстаў.

У Гродне разбурылі самую прыгожую сцяну. Чаму?
У Гродне разбурылі самую прыгожую сцяну. Чаму?

Так выглядаў дворык да разбурэння сцяны

У Гродне разбурылі самую прыгожую сцяну. Чаму?
У Гродне разбурылі самую прыгожую сцяну. Чаму?
У Гродне разбурылі самую прыгожую сцяну. Чаму? У Гродне разбурылі самую прыгожую сцяну. Чаму?

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life