Кліпам і песняй жонкі хакеістаў гродзенскага «Нёмана» падтрымалі сваіх мужчын, якія змагаюцца ў паўфінале Кубка прэзідэнта супраць «Гомеля». Вынік паказалі ў Лядовым палацы на экране ў першым паўфінальным матчы «Нёмана» супраць «Гомеля».

«У нашай каманды вельмі добрыя фанаты, якія імкнуцца на кожным матчы падтрымаць хакеістаў. Мы таксама хацелі неяк дапамагчы нашым хлопцам — вырашылі зрабіць песню з кліпам. Вядома, усё атрымалася спантанна — знялі з першага разу. Хачу сказаць, што з нашых дзяўчат ніхто ніколі не спяваў», — распавяла Hrodna.life жонка Ягора Сцяпанава — Маша Сцяпанава.

Нагадаем, «Нёман» у двух першых матчах паўфіналу Кубка прэзідэнта супраць «Гомеля» ў серыі да чатырох перамог, вядзе з лікам 2:0.