“Нёман” абыграў “Гомель” у першым паўфінальным матчы Кубка прэзідэнта

У Гродне ў нядзелю 12 сакавіка прайшоў першы матч паўфіналу Кубка прэзідэнта паміж “Нёманам” і “Гомелем”. У захапляльнай гульні перамогу атрымалі гродзенскія хакеісты з лікам 5:2.

На працягу ўсяго матчу каманда Сяргея Пушкова кантралявала гульню, было шмат барацьбы i небяспечных нападаў – менавiта тое, што любяць гродзенскія заўзятары.

Першую шайбу “Нёман” закiнуў толькі на 11-й хвіліне. Аляксандр Маляўка пасля перадачы Коршунава дакладным кідком патрапіў у вароты гамяльчан. Другую шайбу гродзенцы закінулі праз 16 секунд, яе аўтарам стаў Кіслы.

Другі перыяд, як і першы, пачаўся з нападаў чырвона-чорных, менавіта гэта і прынесла плён – хуткай шайбай адзначыўся Баярчук. Але “Гомель” імгненна адказаў і размачыў вароты гродзенцаў намаганнямі Саламонава.

Ужо праз хвіліну Баярчук зноў забівае і робіць лiк 4:1 на карысць “Нёмана”. Як і першая яго шайба, гэта таксама была закiнута ў большасці. Праз яшчэ хвіліну пасля чацвёртай шайбы “Нёмана”, вызначаецца і Вячаслаў Лісічкін.

У канцоўцы другога перыяду госці здолелі закінуць другую шайбу, як апынулася, яна стала апошняй у матчы.

У трэцім перыядзе каманды прадэманстравалі баявы хакей, але вызначыцца нікому не ўдалося. У выніку заканамерная перамога “Нёмана”.

“Нёман” – “Гомель” 5:2 (2:0, 3:2, 0:0)

Галы:
11.06 1:0 – А.Маляўка (Коршунаў, С.Маляўка)
11.22 2:0 – Кіслы (Лакканен, Сцяпанаў)
20.44 3:0 – Баярчук (Коршунаў, – бол.)
22.17 3:1 – Саламонаў (Мядзел)
23.53 4:1 – Баярчук (А.Маляўка, Коршунаў, – бол.)
25.04 5:1 – Лісічкін (Рэмезаў)
37.51 5:2 – Коласаў (Заламай, – бол.)

Галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў застаўся задаволены гульнёй сваёй каманды ў першым паўфінальным матчы:

“Сёння атрымалася добрая дысцыплінаваная гульня. Баявы настрой, і радуе, што нашы хакеісты рэалізавалі свае моманты. Вынікам я задаволены. Усё натуральна для паўфінальнай гульні. Напруга з першай і да апошняй хвіліны”.

Другі паўфінальны матч паміж супернікамі пройдзе ў панядзелак 13 сакавіка.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: