Кліпам і песняй жонкі хакеістаў гродзенскага “Нёмана” падтрымалі сваіх мужчын, якія змагаюцца ў паўфінале Кубка прэзідэнта супраць “Гомеля”. Вынік паказалі ў Лядовым палацы на экране ў першым паўфінальным матчы “Нёмана” супраць “Гомеля”.

“У нашай каманды вельмі добрыя фанаты, якія імкнуцца на кожным матчы падтрымаць хакеістаў. Мы таксама хацелі неяк дапамагчы нашым хлопцам – вырашылі зрабіць песню з кліпам. Вядома, усё атрымалася спантанна – знялі з першага разу. Хачу сказаць, што з нашых дзяўчат ніхто ніколі не спяваў”, – распавяла Hrodna.life жонка Ягора Сцяпанава – Маша Сцяпанава.

Нагадаем, “Нёман” у двух першых матчах паўфіналу Кубка прэзідэнта супраць “Гомеля” ў серыі да чатырох перамог, вядзе з лікам 2:0.