Ад 1 сакавіка ў музеі гарадскога побыту Януша Паруліса можна пабачыць даўнія музычныя інструменты. Сярод экспанатаў - трафейныя акардэоны з Германіі і Італіі, кларнет з Амерыкі, беларускія цымбалы, рарытэтнае піяніна, савецкі піянерскі горн. Музычная тэхніка таксама прадстаўлена на выставе. Тут можна пабачыць патэфон, касетныя магнітафоны і нават партатыўны перанасны прайгравальнік кружэлак, што працуе на батарэйках.

2

Яшчэ нядаўна гэтыя рэчы былі вяршыняй мараў меламанаў, а зараз сталі музейнымі рэдкасцямі. Са словаў Януша, адну з гітар ледзь не разбілі на яго ўласнай галаве ў часы маладосці, калі ён быў «стылягам». А іншыю гітару, стылізваную па форме пад заходні стыль, зрабіў адзін з гродзенскіх майстроў. Маўляў, купіць такое за савецкім часам было немагчыма, а быць падобнымі да куміраў хацелася.

19

Некаторыя з інструментаў знаходзяцца ў цалкам працоўным стане. Калі добра папрасіць гаспадара музея, ён нават сыграе нешта на трубе ці пагрыміць для гасцей кастаньетамі.

6

Музычная тэхніка, што прадстаўлена ў экспазіцыі, таксама ўражвае. Зараз, калі слухаць музыку можна з тэлефона праз малюсенькія навушнікі, многія прыстасаванні здаюцца дзіўнымі і нават смешнымі. Калі касетнік «Grundig» яшчэ многія пазнаюць, то электрафон «Рогнеда» — рэальна падаецца цудам тэхнікі. На гэтым пераносным прыстасаванні можна было прайграваць кружэлкі.

13

Як выглядаў шпацыр па горадзе з наборам кружэлак, сёння ўявіць сабе цяжка. Але Януш кажа, што ў свой час гэта было на мяжы цуду, а такое прыстасаванне было прадметам зайздрасці меламанаў.

Таксама ў экспазіцыі прадстаўлены шматлікія нотныя зборнікі. Сярод іх — польскі песеннік жаўнера і альбом з творамі мастака і музыкі Мікалоюса Чурлёніса.

7

Выстава будзе працаваць цягам месяца.