Падчас рабочай паездкі па Славакіi старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой наведаў вядучыя футбольныя клубы гэтай краіны – “Ружомберок” і “Жыліна”. Разам са старшынёй ФК “Нёман” Іванам Варсовiчам кіраўнік горада сустрэўся з дырэктарамі славацкіх клубаў, з якімі абмеркаваў магчымыя планы супрацоўніцтва.
Акрамя таго, што Мечыслаў Гой з’яўляецца старшынёй гарвыканкама, ён таксама займае пасаду старшыні Назіральнага савета ФК “Нёман” і ўзначальвае абласную федэрацыю футбола. Менавіта таму ў час сваёй рабочай паездкі ў Славакію кіраўнік горада і закрануў тэму футбола.
Вядома, что пад час паездкi па Славакii cтаршыня гарвыканкама сустрэўся з віцэ-мэрам горада Ружомберок і ганаровым консулам Беларусі ў Славацкай Рэспубліцы Марыянам Мурынам.


