У чацвер, 2 сакавіка, галерэя «Крыга» і Цэнтр гарадскога жыцця запрашаюць на «аўтар-паці» з мастаком Аляксандрам Сільвановічам, чыя выстава будзе працаваць яшчэ толькі некалькі дзён.

У нефармальнай абстаноўцы можна будзе прыняць з рук майстра кубачак гарбаты ці філіжанку кавы, пачаставацца печывам, паглядзець яго працы, «патусавацца», задаць усе магчымыя пытанні, узяць аўтограф або зрабіць эксклюзіўнае фота.

Аўтар-паці пройдзе 2 сакавіка з 13.00 да 15.00.