Персанальная выстава Аляксандра Сільвановіча пад назвай “Акварыум” адкрылася 1 лютага ў галерэі “Крыга”. Гэтая выстава ўжо далёка за дваццатую ў гродзенскага мастака-манументаліста. Неаднаразова яго вернісажы праходзілі не толькі ў Беларусі, але і ў краінах Еўропы. І вось праз паўтары гады Сільвановіч чарговы раз выстаўляецца ў родным горадзе.

“Акварыюм” – спосаб перадачы мастаком глыбіні сваёй творчасці. Выстава з’яўляецца таксама пэўным падсумаваннем выяўленчых поспехаў за больш як дваццацігадовую дзейнасць.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы