Пад Гродна ўладальнікі пазадарожнікаў незвычайным спосабам адзначылі Масленіцу і павіншавалі жанчын з надыходзячым 8 сакавіка. 25 лютага актывісты Гродзенскай абласной структурай ДТСААФ сумесна з першаснай арганізацыяй ДТСААФ “Поўны Прывад” правялі аўтабіятлон, перадае БелТА.

https://youtu.be/bsxE2iqWg-Q

Правілы такога “біятлону” простыя: удзельнікі павінны пераадолець некалькі кругоў па бездаражы, у канцы кожнага заязджаючы на агнявую мяжу. У выпадку промаху – штрафное кола.

Калі мужчыны спаборнічалі ў заліку турніру “Масленіца”, то спецыяльна для прадстаўніц прыгожага полу праводзіўся яшчэ асобны турнір “Супер-8”. Ён у апошнія гады карыстаецца папулярнасцю і прыцягвае ўсё больш удзельніц. Хтосьці прыязджае на сваім джыпе, хтосьці выкарыстоўвае машыны мужа або сяброў.