Другая гульня паміж “Нёманам” і “Лідай” скончылася чарговай разгромнай паразай гасцей. Як і ў першым матчы, гродзенцы закінулі суперніку шэсць шайбаў, але на гэты раз здолелі і прапусціць адну.
Як і ў суботу “Ліда” правяла добры матч, але рэалізаваць свае моманты госці не змаглі, акрамя адзiнага моманту ў трэцiм перыядзе. Каманда Сяргея Пушкова, нягледзячы на кепскую гульню ў абароне, добра згуляла ў нападзе і рэалізавала ў матчы свае моманты.
“Нёман” – “Ліда” 6:1 (1:0, 2:0, 3:1)
Галы:
19.07 1: 0 – Стэфановіч (Сцяпанаў, Дадонаў)
24.57 2: 0 – Багданоўскі (Марчанка, Жыдкіх, – бол.)
28.42 3: 0 – Лісічкін (Баярчук, А.Маляўка)
43.23 4: 0 – Стэфановіч (Маркоўскі, Марчанка)
44.10 5: 0 – Коршунаў (Бадун, Лакканен)
51.57 5: 1 – Валько
54.44 6: 1 – Лакканен (Баярчук, А.Маляўка, – бол.)
Пасля другога матчу з “Лідай” Сяргей Пушкоў адзначыў, што нягледзячы на дзве буйныя перамогі, у яго каманды ёсць сур’ёзныя праблемы:
– Я пасля першага перыяду і пасля гульні зайшоў да хлопцаў і сказаў, каб яны зайшлі ў суседнюю распранальню і падзякавалі гасцям за тое, што яны не рэалізавалі тыя моманты, якія стварылі. Я думаю, калі б яны рэалізавалі ўсе моманты, якіх было шмат, гульня зусім па-іншаму б склалася. Гульня ў абароне пакідае жадаць лепшага. Не зразумела з чым гэта звязана, але я думаю знойдзем прычыны. Столькі агрэхаў у абароне ў першым перыядзе нельга дапускаць. А што выйгралі, проста тыя моманты, што мы стваралі, рэалізавалі дзякуючы майстэрству. Але вось ужо другая гульня, ды і апошняя Чэмпіянату, паказалі, што ёсць у нас праблемы ў абароне. Будзем над гэтым працаваць.
Лік у серыі (да чатырох перамог): “Нёман” – “Ліда” 2:0
Наступныя два матчы паміж супернікамі пройдуць у Лідзе 1 і 2 сакавіка.


