У Гродне, у апошнім матчы рэгулярнага чэмпіянату, які ўжо нічога не вырашаў, «Нёман» пры сваіх заўзятарах не здолеў абыграць жлобінскі «Металург». Падапечныя Сяргея Пушкова саступілі «ваўкам» з лікам 1:2.
«Нёман» — «Металург» 1:2 (0:0, 1:1, 0:1)
галы:
22.27 1: 0 — Стэфановіч (Рэмезаў, Коршунаў)
34.36 1: 1 — Кувека (Гаўрылёнак, Кашкар)
40.23 1: 2 — Філін (Кувека, Кашкар)
Пасля заканчэння регулярнага чэмпіянату, «Нёман» размясціўся на другім месцы ў турнірнай табліцы з 95 ачкамі ў актыве. Першы радок за «Юнацтвам», мінская каманда набрала 100 ачкоў. А на трэцім месцы размясціўся ХК «Гомель», у паўднёўцаў 82 бала ў актыве.
Свой першы матч у плэй-оф, «Нёман» правядзе ў Гродне і будзе прымаць свайго абласнога суседа ХК «Ліда». Гульня пройдзе ў суботу 25 лютага.