Мечыслаў Яськевіч. Побач з ім Анжаліка Борыс. Фота са з'езду Саюза палякаў 11 снежня 2016 года, на якім Яськевіч прайграў выбары, а Борыс стала новым старшынёй арганізацыі.
Устаноўчы сход новай польскай арганізацыі прайшоў у Гродне 19 лютага. Былы старшыня Саюза палякаў Мечыслаў Яськевіч, які адмовіўся падпарадкоўвацца новым уладам Саюза, разам з 69 паплечнікамі стварыў новую арганізацыю. Ён перакананы, што яе атрымаецца афіцыйна зарэгістраваць, перадае паведамленне агенцтва PAP беластоцкая Gazeta Wyborcza.
Супольнасць палякаў Беларусі ствараюць Мечыслаў Яськевіч і Алена Дубоўская (былая дырэктарка польскай школы пры СПБ), якім 12 лютага прыпынілі членства ў кіраўнічых органах Саюза палякаў. Іх абвінавачваюць у махлярстве: між іншым, Яськевіч фіктыўна ўладкаваў на працу сваю дачку, што стала жыве за мяжой. У выніку канфлікту ён наогул адмовіўся перадаваць новаму кіраўніцтву Саюза, абранаму ў снежні 2016, фірму «Крэсовія», якая з’яўляецца фінансавай і легальнай базай дзейнасці для непрызнанай беларускімі ўладамі арганізацыі.
[irp posts="11 786″ name="У Саюзе палякаў новы раскол? Былы старшыня арганізацыі не хоча аддаваць новаму кіраўніцтву яе маёмасць"]
Яськевіч і Дубоўская кажуць, што да рашэння стварыць новую арганізацыю іх схіліла «адсутнасць згоды на бачанне дзейнасці СПБ пасля снежаньскіх выбараў новых улад, іх стаўленне да людзей, беспадстаўныя абвінавачанні ў бок заслужаных дзеячоў, адсутнасць пашаны да аўтарытэтаў польскага жыцця ў Беларусі, уцягванне Саюза ў палітычную дзейнасць і ўнутраныя спрэчкі».
Нагадаем, у снежні 2016 Мечыслаў Яськевіч прайграў выбары старшыні Саюза палякаў. Кіраўнічкай арганізацыі зноў стала Анжаліка Борыс. Аднак за Яськевіча галасавала нямала дэлегатаў з’езду.
Новая арганізацыя будзе намагацца атрымаць афіцыйную рэгістрацыю ў Беларусі. Пачаткова яна будзе аб’ядноўваць пераважна дзеячоў з Гродзеншчыны, але, па словах Дубоўскай, ёсць цікавасць і з боку прадстаўнікоў іншых рэгіёнаў.
Стваральнікі новай суполкі палякаў у Беларусі кажуць, што яны хочуць «вярнуцца да асноўных каштоўнасцяў і мэтаў польскай арганізацыі, такіх як адукацыя, вывучэнне польскай мовы, клопат пра польскія месцы нацыянальнай памяці і папулярызацыя польскай гісторыі ў Беларусі, падтрымка польскай традыцыі, звычаяў і культуры, інтэграцыя палякаў праз усе віды дзейнасці і падтрыманне сувязі з прарадзімай».
Заснавальнікі новай структуры падкрэсліваюць сваю прыхільнасць да дэмакратычных і хрысціянскіх каштоўнасцей і заяўляюць аб сваёй гатоўнасці супрацоўнічаць з людзьмі і супольнасцямі, якія падзяляюць іх бачанне і каштоўнасці. «Мы не маем намеру прыніжаць каго-небудзь, кідаць ілжывыя абвінавачванні. Час і практыка пакажа, чыё бачанне лепш за ўсё для палякаў у Беларусі», — заявілі яны.
Яськевіч і Дубоўская кажуць, што новае кіраўніцтва Саюза палякаў «не спрабавала з імі весці дыялог». Па словах Дубоўскай, арганізацыя пад кіраўніцтвам Борыс не займаецца канкрэтнай дзейнасцю, а тоне ва ўнутраных змаганнях і палітычных маніфестацыях".
Гэта не першы раскол у польскай арганізацыі ў Беларусі. З 2005 года існуюць два Саюзы палякаў: адзін прызнаецца польскімі ўладамі, але з’яўляецца нелегальным у Беларусі, іншы мае падтрымку беларускіх уладаў, але ў Польшы яго лічаць падкантрольным КДБ
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…