Гарадская служба занятасці ўвяла дадатковы час для кансультавання па пытаннях рэгістрацыі і працаўладкавання. Маніторынг зваротаў гараджан паказаў, што асабліва шмат жадаючых зарэгістравацца прыходзіць у першай палове дня, а ў другой палове колькасць зваротаў значна ніжэй. Цяпер цэнтр занятасці працуе з 7.00, піша grodnonews.by.
Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне акцэнтуе ўвагу наведвальнікаў, што зарэгістравацца ў якасці беспрацоўнага можна на працягу ўсяго працоўнага дня.
[irp posts="10 520″ name="Каб зарэгістравацца ў цэнтры занятасці гродзенцы займаюць чаргу з 4 раніцы"]
— Больш за тое, для зручнасці гродзенцаў у гарадской службе занятасці ўведзены дадатковы час для кансультавання па пытаннях рэгістрацыі і працаўладкавання, — распавяла начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарвыканкама Лілія Санюкевіч.
У працоўныя дні зрабіць гэта можна, пачынаючы з 07.00, акрамя гэтага праца не спыняецца і ў абедзенны час — з 13.00 да 14.00. Пракансультавацца можна і па суботах з 08.00 да 13.00.
— У гараджан ёсць магчымасць і самастойна азнаёміцца з пералікам вакантных працоўных месцаў - на сайце гарвыканкама, у агульнарэспубліканскім банку вакансій, на маніторах, размешчаных у службе занятасці, атрымаць індывідуальную кансультацыю, — рэзюмавала субяседніца.