Дзве хуткія шайбы ў суботу 4 лютага прынеслі «Нёману» ў Салігорску чарговую перамогу над «Шахцёрам».

Камандзе Сяргея Пушкова спатрэбiлася ўсяго 3,5 хвіліны, каб закінуць вырашальныя шайбы ў матчы. Спачатку вызначыўся дакладным і эфектным кідком Лакканен. А праз дзве хвіліны гродзенцы рэалізавалі колькасную перавагу, закiнуў Стэфановіч.

«Шахцёр» — «Нёман» 0:2 (0:2, 0:0, 0:0)

Галы:
01.20 0:1 — Лакканен (Пасют)
03.34 0:2 — Стэфановіч (Кіслы, Сцяпанаў, — бол.)

Лідар турнірнай табліцы «Юнацтва» прайграў «Дынама-Маладзечна» і гэта дазволіла «Нёману» зноў наблізіцца да вяршыны табліцы. У мiнскай каманды зараз 93 ачкі, а ў «Нёмана» — 89. Да плэй-оф застаецца яшчэ тры гульнi.

Пасля невялікага міжнароднага перапынку чэмпіянат Беларусі адновіцца ў чацвер 16-га лютага. Менавiта ў гэты дзень у Маладзечне «Нёман» сустрэнецца з мясцовым «Дынама».