Матч паміж «Нёманам» і «Юнацтвам», які праходзіў у суботу, 21 студзеня, скончыўся ўпэўненай перамогай гродзенцаў. Каманда Сяргея Пушкова закінула мінчанам тры безадказных шайбы.
Свой першы гол «Нёман» закінуў у большасці на 7-й хвіліне. Вызначыўся Дарафееў, які амаль ад сіняй лініі трапіў дакладна ў вароты. Яшчэ да перапынку гродзенцы падвоілі перавагу. Жыдкіх пасля паса Багданоўскага закінуў шайбу пад перакладзіну.
У другой дваццаціхвілінцы гаспадары спрабавалі адыграцца і кінулі ўсе сілы, каб скараціць разрыў у ліку, але ім гэта не ўдалося. Нават пяціхвілінная большасць не дапамагла «Юнацтву». Пакуль гаспадары шукалі сваю гульню, «Нёман» закінуў трэцюю шайбу. Дакладным кідком адзначыўся Гарбачэнка.
У трэцім перыядзе чырвона-чорныя ўжо гулялі ў абарончы хакей і не давалі шанцаў «Юнацтву» адыграцца. Добра ў канцы гульнi дзейнічаў вратар «Нёмана» Трус, які не дазволiў суперніку прабіць свае вароты.
галы:
07.30 0:1 — Дарафееў (Кіслы, Лакканен, — бол.)
14.22 0:2 — Жыдкіх (Багданоўскі, Гарбачэнка)
36.43 0:3 — Гарбачэнка (Маркоўскі, Жыдкіх)
Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пахваліў гульцоў сваёй каманды за сур’ёзнае стаўленне да гульні з «Юнацтвам».
«Гульня атрымалася такой, як і іншыя на працягу сезону з „Юнацтвам“: каманды паказваюць дыхтоўны хакей, атакуючы, з вялікай колькасцю момантаў у нападзе. Матч мне спадабаўся. Мы даволі добра правялі гульню ў атацы. І ў тых момантах, калі складаныя сітуацыі стварала „Юнацтва“, дысцыплінавана гулялі ў абароне. Лічу, ключавым адрэзкам стаў той, калі мы атрымалі пяціхвіліннае выдаленне. Але здорава дзейнічалі ў меншасці. І давялі матч да перамогі. Хлопцы вельмі сур’ёзна паставіліся да гульні. Віншую іх з перамогай».
Пасля перамогі ў Мінску «Нёман» скараціў адставанне ад «Юнацтва» ў турнірнай табліцы да 7 ачкоў.
Наступны матч каманда Сяргея Пушкова правядзе ў суботу 26 студзеня ў Жлобіне, дзе сустрэнецца з мясцовым «Металургам».
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…