Праца гісторыка Вячаслава Шведа «Рэквіем паўстанцам 1863 — 1864 гг. (Гродзенская губерня)» выйдзе сёлета — да 154-й гадавіны вызваленчага паўстання. Кніга прадстаўніка Гродзенскай гістарычнай школы ўжо гатовая і чакае на публікацыю. Грошы на выданне будуць сабраныя на платформе Talaka.by.
Кніга памерам 380 старонак з’яўляецца рэквіемам студзенскім паўстанцам Гродзенскага паўстанцкага ваяводства, якое ўключала ў сябе сённяшнія Гродзеншчыну, Брэстчыну, Беласточчыну.
Нарысы апавядаюць пра ўдзельнікаў маніфестацыйнага перыяду 1861−1862 гг., распаўсюджвальнікаў газеты «Мужыцкая праўда», пра сяброў падпольнай гродзенскай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыі, пра камандзіраў партызанскага руху і гродзенскіх паўстанцаў-гімназістаў, памочнікаў паўстанцаў, пра дэпартаваных са спаляных шляхецкіх ваколіц і вёсак.
У кнізе прыводзяцца спісы партызанскіх атрадаў і страчаных паўстанцаў. Асобныя нарысы прысвечаны Кастусю Каліноўскаму («чырвонаму») і Віктару Старжынскаму («беламу»). У кнізе таксама пазначаны месцы, звязаныя з паўстанцамі.
Падтрымаць выданне кнігі можна на на платформе Talaka.by: talaka.by/projects/1818/overview
За ахвяраванне ў памеры 20 або больш BYN кожны гарантавана атрымае кнігу. Кожнаму з ахвяравальнікаў выдаўцы таксама падзякуюць у кнізе. За ахвяраванні большага памеру можна будзе атрымаць дадатковыя падарункі: кубкі, заплечнікі, сцягі і іншае.
У 1863 годзе ў Польшчы, Літве і Беларусі выбухнула нацыянальна-вызваленчае паўстанне. На тэрыторыі Літвы-Беларусі яго падаўляла 120-тысячнае расійскае войска, якому супрацьстаяла не больш за 15 тысяч інсургентаў. Сотні з іх палеглі ў баях, былі расстраляныя ці павешаныя паводле выракаў ваенна-палявых судоў. Тысячы былі высланыя на катаргу або вайсковую службу. Агульныя страты Літвы-Беларусі сягаюць 20 тысяч чалавек. Гэта былі найбольш адукаваныя, актыўныя, «пасіянарныя» людзі.
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…