Дадаць навіну
Субота, 20 кастрычніка 2018, 04:18

“Нёман” у Мiнску ўпэўнена разабраўся з “Юнацтвам”

Матч паміж “Нёманам” і “Юнацтвам”, які праходзіў у суботу, 21 студзеня, скончыўся ўпэўненай перамогай гродзенцаў. Каманда Сяргея Пушкова закінула мінчанам тры безадказных шайбы.

Свой першы гол “Нёман” закінуў у большасці на 7-й хвіліне. Вызначыўся Дарафееў, які амаль ад сіняй лініі трапіў дакладна ў вароты. Яшчэ да перапынку гродзенцы падвоілі перавагу. Жыдкіх пасля паса Багданоўскага закінуў шайбу пад перакладзіну.

У другой дваццаціхвілінцы гаспадары спрабавалі адыграцца і кінулі ўсе сілы, каб скараціць разрыў у ліку, але ім гэта не ўдалося. Нават пяціхвілінная большасць не дапамагла “Юнацтву”. Пакуль гаспадары шукалі сваю гульню, “Нёман” закінуў трэцюю шайбу. Дакладным кідком адзначыўся Гарбачэнка.

У трэцім перыядзе чырвона-чорныя ўжо гулялі ў абарончы хакей і не давалі шанцаў “Юнацтву” адыграцца. Добра ў канцы гульнi дзейнічаў вратар “Нёмана” Трус, які не дазволiў суперніку прабіць свае вароты.

“Юнацтва” – “Нёман” 0:3 (0:2,0:1,0:0)

галы:

07.30 0:1 – Дарафееў (Кіслы, Лакканен, – бол.)
14.22 0:2 – Жыдкіх (Багданоўскі, Гарбачэнка)
36.43 0:3 – Гарбачэнка (Маркоўскі, Жыдкіх)

Галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў пахваліў гульцоў сваёй каманды за сур’ёзнае стаўленне да гульні з “Юнацтвам”.

“Гульня атрымалася такой, як і іншыя на працягу сезону з «Юнацтвам»: каманды паказваюць дыхтоўны хакей, атакуючы, з вялікай колькасцю момантаў у нападзе. Матч мне спадабаўся. Мы даволі добра правялі гульню ў атацы. І ў тых момантах, калі складаныя сітуацыі стварала «Юнацтва», дысцыплінавана гулялі ў абароне. Лічу, ключавым адрэзкам стаў той, калі мы атрымалі пяціхвіліннае выдаленне. Але здорава дзейнічалі ў меншасці. І давялі матч да перамогі. Хлопцы вельмі сур’ёзна паставіліся да гульні. Віншую іх з перамогай”.

Пасля перамогі ў Мінску “Нёман” скараціў адставанне ад “Юнацтва” ў турнірнай табліцы да 7 ачкоў.

Наступны матч каманда Сяргея Пушкова правядзе ў суботу 26 студзеня ў Жлобіне, дзе сустрэнецца з мясцовым “Металургам”.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: