Успомніць цёплыя майскія дні ў Гродне прапануе мінскі аператар Раман Камоцкі. У студзені ён выклаў у сетку відэа горада знятае са звычайнай камеры і дрона.

Раман збіраўся мінулым летам пракаціцца па ўсіх гарадах Беларусі і зняць гарады з дапамогай дрона. Але абставіны склаліся так, што зняў ён толькі Гродна, калі быў у сяброў у гасцях. Горад на роліку зняты з вышыні 30−250 метраў.

«Я люблю Гродна, для мяне гэта адзін з самых прыгожых гарадоў Беларусі. Перапады вышынь, Нёман падзяляе горад, зялёныя пагоркі - прыгажосць. Пасля Мінска прыязджаеш у Гродна і жыццё запавольваецца, людзі нікуды не спяшаюцца, машыны ездзяць павольна. Усё што трэба для спакойнага жыцця».

Калі дрон лётаў над пешаходнай вуліцай Савецкай, ён зачапіў адзін з кабеляў, перакінутых ад дома да дома. Таму відэа заканчваецца на гэтых планах, патлумачыў Раман.