Адзначыць Міжнародны дзень абдымкаў на снежнай горцы ZimaCity запрашаюць гродзенцаў у суботу, 21 студзеня.

У праграме масавы з’езд з горкі, флэшмоб «Гродна — горад абдымкаў», конкурсы для дзяцей усіх узростаў, перацягванне каната (удзельнікі размяшчаюцца ў цюбах), самы эмацыйны і далёкі з’езд, самы стыльны снегавік і снежная баба, а таксама сілавыя конкурсы для хлопцаў і дзяўчат.

Арганізатары паведамляюць, што самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства атрымаюць падарункі ад Фітнес-цэнтра «Адрэналін», салона спартыўных трэнажораў і крамы прысмакаў «Candy shop».

Надзіманыя цюбы, на якіх можна з’ехаць з горкі, на перыяд мерапрыемства будуць выдаваць бясплатна.

Пачатак мерапрыемства ў 13.00.