Валанцёры пошукава-выратаваўчага атрада “ЦентрСпас” 19 студзеня, шукаючы зніклага, выпадкова выявілі зусім іншага чалавека. З моцным пераахаладжэннем ён знаходзіўся ў калектарнай трубе.
Як паведамляе афіцыйная група “ЦентрСпас”, валанцёры вялi пошук у Румлёўскім лесе і прылеглай тэрыторыі. У рове ў раёне праспекта Купалы яны знайшлі змерзлага мужчыну. Ён правёў там каля чатырох гадзін.

Мужчына пасля сваркі ў сям’і пайшоў з дому і хаваўся ў калектарнай трубе. Валанцёры выклікалі брыгаду хуткай дапамогі, якая шпіталізавала мужчыну.
Самога ж зніклага Акудовіча С. Л. валанцёры не знайшлі, але пошукі працягваюцца.



