Відовішчныя гонкі на зімовых картах пройдуць у Гродне ў суботу, 21 студзеня. На пляцоўцы ля КБМ адбудуцца рэспубліканскія спаборніцтвы па зімовым картынгу «Зімовы Кубак Гродна».

Плануецца, што ў Гродна прыедзе каля 30 гоншчыкаў з Мінска, Магілёва і Брэста. Удзельнічаць у спаборніцтвах спартсмены будуць у трох класах:

«Е-MIНI» (4 такт да 160 см³, 2 такт да 85см3) — 7−12 гадоў
«Е-Юніёр» (4 такт да 270 см³, 2 такт да 125см3) — 12−16 гадоў
«Е» (4 такт да 390 см³, 2 такт да 250см3) з 16 гадоў.

Чэмпіён Беларусі па картынгу гродзенец Аляксандр Гедрэвіч распавёў Hrodna.life, што спаборніцтвы ў гэтым годзе будуць вельмі яркімі і запамінальнымі.

«Зімовы Кубак Гродна» праводзіцца ўжо другі раз. У 2014 годзе было відовішчна, была барацьба, рэзкія перавароты і сутыкненні. Гледачам такое падабалася і ў гэтым годзе, упэўнены, спадабаецца. У мінулым годзе Кубак праходзіў у Шчучыне, зараз ён вярнуўся ў Гродна".

Дарэчы, у дзень спаборніцтваў каля пляцоўкі для гледачоў і ўдзельнікаў будзе працаваць палявая кухня.

2

Уваход на спаборніцтвы бясплатны. Пачатак у 12.00.