З 28 па 30 красавіка пад Гродна пройдуць рэспубліканскія спаборніцтвы па веласпорце. Праз гэта 28 і 29 красавіка ДАІ будзе перакрываць трасу М6 і дарогу на Сапоцкін, 30 красавіка — вуліцы ў раёне БХМД, піша Telegram-канал Urban Hrodna.

28 красавіка з 9.00 да 14.00 ДАІ абмяжуе рух аўтатранспарту на ўчастку трасы М6 (ад 287 км да 275 км трасы) у раёне вёскі Капцёўка ў бок прапускнога пункта «Брузгі».

29 красавіка з 10.00 да 17.00 часткова абмяжуюць рух у раёне вёсак Рацічы, Валавічоўцы, Васілевічы, Свяцк і Падлабенне.

30 красавіка з 10.00 да 14.00 абмяжуюць рух ужо ў самім Гродне — у раёне вул. В. Соламавай побач з Бальніцай хуткай дапамогі і лесапарку Ласосна (завулак Паповіча ад АЗС да вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў).

Адкрытыя чэмпіянат і першынства Гродзенскай вобласці ў 2022 годзе праходзяць як III этап Кубка Беларусі ў індывідуальных і групавых гонках.

Читайте также: