Вернісаж прайшоў 19 студзеня ў Сенатарскай зале замка. Гэта ўжо 18-я персанальная выстава гродзенскага мастака за 20 гадоў творчай дзейнасці. Такім чынам жывапісец як бы аглядаецца назад, у рэтраспектыву сваёй творчасці, ацэньвае свае поспехі і здабыткі.

На выставе прадстаўленыя гарадскія пейзажы, гістарычныя партрэты, жаночыя постаці.

Вернісаж сабраў сапраўдны аншлаг — велізарная выставачная зала была поўная людзей. Сярод гасцей прысутнічаў генеральны консул Польшчы ў Гродне Яраслаў Ксёнжак.