Фота: stroimvgrodno.by
Паліклініку і амбулаторыю ўвядуць у строй у Гродне ў 2017 годзе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой.
Паліклініка на 650 наведванняў у суткі будзе адкрыта ў спальным раёне Вішнявец да канца 2017 года. Раней будаўніцтва прыпынялася.
«Сёння паліклініка — аб’ект № 1 для горада. Гатоўнасць аб’екта каля 50%. Будаўнікі ўжо аднавілі працы. Фінансуецца будаўніцтва з абласной інвестыцыйнай праграмы», — адзначыў Мечыслаў Гой. Увядзенне паліклінікі дапаможа зняць шэраг праблем у вялікім і густанаселеным мікрараёне.
«Па лініі аховы здароўя ўзводзіцца яшчэ адзін аб’ект — у мікрараёне Альшанка. За сродкі горада будуецца амбулаторыя, да канца года будзе здадзена ў эксплуатацыю», — сказаў Мечыслаў Гой. Установа аховы здароўя зойме 1-й паверх жылога дома, па аналагічнай схеме раней у Альшанцы была пабудавана дзіцячая амбулаторыя.
Старшыня гарвыканкама падкрэсліў, што ў мікрараёне Альшанка, самым маладым у Гродне, працягваецца будаўніцтва двух дзіцячых садкоў. Пачата праектаванне школы.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…