Кафэ «Пельменная 1961» на вуліцы Ажэшкі выставілі на продаж. Згодна з аб’явай на пляцоўцы «Куфар», установа каштуе 150 тыс. руб. 

Уладальнік адзначае, што бізнэс прыбытковы і “карыстаецца папулярнасцю сярод турыстаў і жыхароў”, а таксама знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада.


Пяльменная на Савецкай, 23 адкрылася у канцы лютага 2025 года. Установа знаходзіцца на тым жа месцы, дзе ў савецкія гады працавала папулярная закусачная з пяльменямі.

У сваім Instagram уладальнікі адзначалі, што «аднавілі традыцыі, дадалі крыху сучаснасці і адкрылі нанова тое, што ніколі не сыходзіла з сэрцаў».

Згодна з сацсеткамі, «Пельменная 1961» таксама працуе на вуліцы Ажэшкі, яшчэ адна кропка ёсць у Брэсце.

Чытайце таксама: «Гатавалі смачна і не эканомілі на мясе». Гродзенцы настальгуюць па «Пяльменнай» у цэнтры