У сярэдзіне снежня ў Рускім доме адбылася сустрэча з “удзельнікам СВА” Юрыем Зотавым. Зотаў таксама зняўся ў праграме “Свежим взглядом” для канала “Беларусь 4
Зотаў родам з Прыднястроўя. На сустрэчы ён расказаў гродзенцам пра тое, як ваюе на баку Расіі. Зотаву падарылі банэр з фатаграфіямі Гродзенскага рэгіёна і «асабістымі пажаданнямі і словамі падтрымкі для байцоў», пішуць у Instagram «Рускага дома».
Падчас сустрэчы таксама прэзентавалі выставу «Вочы непакорнага Данбаса», у экспазіцыю якой увайшлі працы фатографаў Мінабароны Расіі і кадры з Данецка і Масквы.
Праграма «Свежим взглядом» выйдзе 17 снежня.
Атрымаў медаль з Луганска і марыць аб далучэнні Прыднястроўя да Расіі
Зотаў вядзе Instagram, у якім называе сябе “ветэранам СВА”. У яго ёсць медаль “за адвагу” з Луганскай Народнай Рэспублікі. Таксама Зотаў 17 гадоў знаходзіцца ў партыі “Адзіная Расія” і выходзіць на мітынгі ў падтрымку далучэння Прыднястроўя да Расіі.
Сваё 36-годдзе Зотаў адсвяткаваў на фронце – напісаў, што адзначыў дату “з пацанамі па-братэрску”.


Удзельнікі “СВА” “аднаўляюць здароўе” ў Гродзенскай вобласці
Аб сустрэчы з “байцом СВА” ў Гродне распавяла ў Threads міжнародная ініцыятыва экспертаў у сферы бяспекі the.isans. У пасце адзначаецца, што ў Беларусі «легітымізуюць расійскіх вайскоўцаў». У публікацыі дадаюць, што “рэжым Лукашэнкі дае санаторыі для “адпачынку і аднаўлення” ўдзельнікам “СВА” (іх не раз заўважалі ў Гродзенскай вобл. мясцовыя)”.
Менш чым за суткі пост набраў 28 каментароў. Большасць з іх падтрымліваюць байцоў. І ўсяго некалькі каментароў, у якіх карыстальнікі выказваюцца супраць прыезду байцоў у Гродна.
«Навошта ў польскім горадзе гродна патрэбен рускі дом?» – цікавіцца yurylyan.
«А чаму ім не павінны даваць санаторыі?» – піша fisher_yvr.
«Малайцы! Правільна робяць, дапамагаюць хлопцам аднаўляць здароўе», – лічыць s7.l.5.
«Беларусь пад расійскай акупацыяй!» – выказваецца sumburial.
Чытайце таксама: Ад чаявання з баранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет



