Спектакль «Нічыя зямля» з зоркамі «Людзей Ікс» пакажуць у Гродне

Брытанскі спектакль «Нічыя зямля» (No Man’s Land) у фармаце «TheatreHD» з Іэнам МакКелленам і Патрыкам Сцюартам у галоўных ролях пакажуць на экране кінатэатра «Чырвоная зорка» 3 лютага. Пачатак у 19.00.

Пасля спектакля гледачоў чакае інтэрв'ю з акцёрамі і рэжысёрам Шонам Матыясам.

Каралеўскі Нацыянальны тэатр першы з брытанскіх тэатраў выйшаў са спектаклямі на экраны кінатэатраў ва ўсім свеце. Яго спектаклі ў праекце «TheatreHD» паказваюць у Расіі, Украіне, Беларусі, Казахстане, Азербайджане і Грузіі. Гродзенцы ўжо маглі паглядзець у «Чырвонай зорцы» спектакль «Франкенштэйн» з Бэнэдыктам Камбербэтчам.

Пра спектакль «Нічыя зямля» (2016, Вялікабрытанія)

Мова: англійская

Пераклад: рускія субтытры

Хронаметраж: 2 г 35 хв

Узрост: 16+

youtu.be/LmPzG78o5PI?list=PLDzIAZgkLa2MPoHM9DOhyPUyVglbZoWjV


Пастаноўка Stuart Thompson and Playful Production. П’еса Гаральда Пінтэра. Рэжысёр Шон Маціяс. Мастак Стывен Брымсан Люіс. Кампазітар Адам Корк.

ДЗЕЮЧЫЯ АСОБЫ І ВЫКАНАЎЦЫ: Спунэр — Іен Маккелэн. Хёрст — Патрык Сцюарт. Брыгз — Оўэн Ціл. Фостэр — Дэміен Молані.


Сюжэт

Аднойчы летнім вечарам два старэючыя пісьменнікі, Хёрст і Спунэр, сустракаюцца ў пабе ў Хэмстадзе прапусціць па шкляначцы — і так захапляюцца, што працягваюць глыбока за поўнач, ужо ў Хёрста на хаце. Чым вышэй расце гара пустых бутэлек, тым больш неверагодным становяцца байкі літаратараў, і неўзабаве нявінная балбатня двух старых сяброў становіцца вельмі напружанай. А калі ў хаце з’яўляюцца два сурова настроеныя маладыя людзі, справы набываюць яшчэ больш сур’ёзны абарот.

Падзяліцца
Меткі: культура

Апошнія запісы

На БелАЭС з’явіцца мабільны сканер радыяцыі

Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…

3 мая 2025

У Гродне з аўкцыёну прададуць аўтамабіль актывіста Ежы Грыгенча

З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…

2 мая 2025

Гродзенка знайшла ў хлебе ніт. Куды звяртацца, калі ў ежы трапіўся іншародны прадмет?

Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…

2 мая 2025

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025