Кінаверсію спектакля Каралеўскага нацыянальнага тэатра Брытаніі пакажуць у кінатэатры «Чырвоная зорка» 23 снежня ў 19.00. Рэжысёр — Дэні Бойл («Мільянер з трушчобаў», «На ігле»).

Выканаўцы галоўных роляў - Бенедыкт Камбербэтч і Джоні Лі Мілер — за сваю працу атрымалі прэстыжную прэмію Лоўрэнса Аліўе і тэатральную ўзнагароду Evening Standard.

Што цікава, ад спектакля да спектакля Камбербэтч і Мілер, якія выконваюць ролі Віктара Франкенштэйна і яго Монстра, мяняюцца ролямі. Гродзенцы ўбачаць варыянт, у якім Камбербэтч грае Франкенштэйна.

Мова: англійская

Пераклад: рускія субтытры

Хранаметраж: 1 гадзіна 59 хвілін

Абмежаванне па ўзросце: 16+

Фармат: паказ у запісе