Брытанскі спектакль “Нічыя зямля” (No Man’s Land) у фармаце «TheatreHD» з Іэнам МакКелленам і Патрыкам Сцюартам у галоўных ролях пакажуць на экране кінатэатра “Чырвоная зорка” 3 лютага. Пачатак у 19.00.

Пасля спектакля гледачоў чакае інтэрв’ю з акцёрамі і рэжысёрам Шонам Матыясам.

Каралеўскі Нацыянальны тэатр першы з брытанскіх тэатраў выйшаў са спектаклямі на экраны кінатэатраў ва ўсім свеце. Яго спектаклі ў праекце “TheatreHD” паказваюць у Расіі, Украіне, Беларусі, Казахстане, Азербайджане і Грузіі. Гродзенцы ўжо маглі паглядзець у «Чырвонай зорцы» спектакль «Франкенштэйн» з Бэнэдыктам Камбербэтчам.

Пра спектакль “Нічыя зямля” (2016, Вялікабрытанія)

Мова: англійская

Пераклад: рускія субтытры

Хронаметраж: 2 г 35 хв

Узрост: 16+

https://youtu.be/LmPzG78o5PI?list=PLDzIAZgkLa2MPoHM9DOhyPUyVglbZoWjV


Пастаноўка Stuart Thompson and Playful Production. П’еса Гаральда Пінтэра. Рэжысёр Шон Маціяс. Мастак Стывен Брымсан Люіс. Кампазітар Адам Корк.

ДЗЕЮЧЫЯ АСОБЫ І ВЫКАНАЎЦЫ: Спунэр – Іен Маккелэн. Хёрст – Патрык Сцюарт. Брыгз – Оўэн Ціл. Фостэр – Дэміен Молані.


Сюжэт

Аднойчы летнім вечарам два старэючыя пісьменнікі, Хёрст і Спунэр, сустракаюцца ў пабе ў Хэмстадзе прапусціць па шкляначцы – і так захапляюцца, што працягваюць глыбока за поўнач, ужо ў Хёрста на хаце. Чым вышэй расце гара пустых бутэлек, тым больш неверагодным становяцца байкі літаратараў, і неўзабаве нявінная балбатня двух старых сяброў становіцца вельмі напружанай. А калі ў хаце з’яўляюцца два сурова настроеныя маладыя людзі, справы набываюць яшчэ больш сур’ёзны абарот.

b3dc15ed9c1efc32d68b3239455bab9d70c6dc5b