Кінаверсію спектакля Каралеўскага нацыянальнага тэатра Брытаніі пакажуць у кінатэатры “Чырвоная зорка” 23 снежня ў 19.00. Рэжысёр – Дэні Бойл (“Мільянер з трушчобаў”, “На ігле”).
Выканаўцы галоўных роляў – Бенедыкт Камбербэтч і Джоні Лі Мілер – за сваю працу атрымалі прэстыжную прэмію Лоўрэнса Аліўе і тэатральную ўзнагароду Evening Standard.
Што цікава, ад спектакля да спектакля Камбербэтч і Мілер, якія выконваюць ролі Віктара Франкенштэйна і яго Монстра, мяняюцца ролямі. Гродзенцы ўбачаць варыянт, у якім Камбербэтч грае Франкенштэйна.
Мова: англійская
Пераклад: рускія субтытры
Хранаметраж: 1 гадзіна 59 хвілін
Абмежаванне па ўзросце: 16+
Фармат: паказ у запісе




