Study Tours to Poland запрашае беларускіх студэнтаў. Заявы прымаюцца да 15 студзеня

Праграма навучальных візітаў для студэнтаў Study Tours to Poland запрашае студэнтаў з Беларусі паўдзельнічаць у візітах у 2017 годзе.


Што такое STP

STP гэта не турыстычная вандроўка і не перапынак у адукацыі - гэта 12 дзён інтэнсіўнай працы, але ў зусім іншай форме, чым гэта прынята ў студэнцкай штодзённасці. Праграма візіту з’яўляецца дастаткова напружанай — яна дапамагае ўдзельнікам атрымаць новы досвед, веды і ўменні. Некаторы час застаецца і на адпачынак.

Рэалізацыя праекту адбываецца ў міжнароднай групе, дзе ўдзельнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з цікавымі людзьмі і з новай краінай. Удзел у праекце гэта таксама магчымасць атрымаць новы досвед і падзяліцца сваімі марамі пра будучыню з іншымі.

У праекце арганізатары чакаюць людзей, якія адкрытыя да супрацоўніцтва, пошуку новых сяброў і прыгодаў. Запрашаюць да ўдзелу ў Study Tours to Poland актыўных, матываваных і цікаўных студэнтаў. Заявы ад кандыдатаў прымаюцца да 15 студзеня 2017.

Хто можа стаць удзельнікам STP?

У Праграме Study Tours to Poland могуць прыняць удзел паспяховыя студэнты ВНУ, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці і адпавядаюць наступным фармальным патрабаванням:

  1. Узрост 18 — 21 год (народжаныя 1 ліпеня 1995- 31 снежня 1998 года)
  2. З’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, Малдовы, Украіны і Расійскай Федэрацы
  3. Навучаюцца ў Беларусі, Малдове, Украіне і Расійскай Федэрацыі (у Калінінградскай, Наўгародскай, Ленінградскай абласцях і горадзе Санкт-Пецярбурзе)
  4. Маюць дзейсны замежны пашпарт (тэрмін дзеяння не можа быць карацейшы чым да да 30 верасня 2017 года)
  5. Не прымалі раней удзелу ў Праграме Study Tours to Poland

Працэдура падачы заяў на ўдзел у Праграме БЯСПЛАТНАЯ!

Падрабязней пра конкурс…

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025