Другая палова тыдня адзначыцца пахаладаннем. Маразы прыйдуць 5−6 студзеня і пратрымаюцца да пачатку наступнага тыдня, паведамілі ў Гроднааблгідрамеце.

4 студзеня, серада

У Гродне

Воблачна, мокры снег, ноччу моцны мокры снег, слабая мяцеліца. На асобных адрэзках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паднёва-заходні 6−11 м/с, ноччу парывы да 15−20 м/с, удзень парывы да 14 м/с. Тэмпература мінімальная ноччу −1…−3 ºС, максімальная ўдзень 0…+2 ºС.

У Гродзенскай вобласці

Воблачна. Мокры снег, ноччу і раніцай моцны мокры снег, слабая мяцеліца. У асобных раёнах наліпанне мокрага снегу, днём слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 6−11 м/с, ноччу парывы да 15−20 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0…-5 ºС, максімальная днём −3…+2 ºС.

5−6 студзеня, чацвер-пятніца

5 студзеня ў асобных раёнах воблачна. На большай частцы вобласці кароткачасовы снег. У асобных раёнах завіруха, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны 6−11 м/с, на большай частцы парывы да 15−20 м/с.

Рэзка пахаладае: тэмпература паветра на працягу сутак −9…−14ºС.

6 студзеня воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні 4−9 м/с, ноччу парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак −14…−19ºС, ноччу пры праясненнях да -22°С.

Папярэдні прагноз надвор’я на 7−9 студзеня

7 студзеня, субота

Пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу −14…−19°С, пры праясненнях да −20…−23°С, максімальная днём −5…−10°С.

8 студзеня, нядзеля

У асобных раёнах кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу −14…−19°С, пры праясненнях да −20…−23°С, максімальная днём −5…−10°С.

9 студзеня, панядзелак

На большай частцы кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу −10…−15°С, пры праясненнях да -17°С, максімальная днём 0…-5°С.

[irp]