Праграма навучальных візітаў для студэнтаў Study Tours to Poland запрашае студэнтаў з Беларусі паўдзельнічаць у візітах у 2017 годзе.
Што такое STP
STP гэта не турыстычная вандроўка і не перапынак у адукацыі - гэта 12 дзён інтэнсіўнай працы, але ў зусім іншай форме, чым гэта прынята ў студэнцкай штодзённасці. Праграма візіту з’яўляецца дастаткова напружанай — яна дапамагае ўдзельнікам атрымаць новы досвед, веды і ўменні. Некаторы час застаецца і на адпачынак.
Рэалізацыя праекту адбываецца ў міжнароднай групе, дзе ўдзельнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з цікавымі людзьмі і з новай краінай. Удзел у праекце гэта таксама магчымасць атрымаць новы досвед і падзяліцца сваімі марамі пра будучыню з іншымі.
У праекце арганізатары чакаюць людзей, якія адкрытыя да супрацоўніцтва, пошуку новых сяброў і прыгодаў. Запрашаюць да ўдзелу ў Study Tours to Poland актыўных, матываваных і цікаўных студэнтаў. Заявы ад кандыдатаў прымаюцца да 15 студзеня 2017.
Хто можа стаць удзельнікам STP?
У Праграме Study Tours to Poland могуць прыняць удзел паспяховыя студэнты ВНУ, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці і адпавядаюць наступным фармальным патрабаванням:
- Узрост 18 — 21 год (народжаныя 1 ліпеня 1995- 31 снежня 1998 года)
- З’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, Малдовы, Украіны і Расійскай Федэрацы
- Навучаюцца ў Беларусі, Малдове, Украіне і Расійскай Федэрацыі (у Калінінградскай, Наўгародскай, Ленінградскай абласцях і горадзе Санкт-Пецярбурзе)
- Маюць дзейсны замежны пашпарт (тэрмін дзеяння не можа быць карацейшы чым да да 30 верасня 2017 года)
- Не прымалі раней удзелу ў Праграме Study Tours to Poland
Працэдура падачы заяў на ўдзел у Праграме БЯСПЛАТНАЯ!