Да новага году, 28 або 29 снежня, у Беластоку адкрыецца часовы аўтавакзал у мабільных кантэйнерах. На іх ужо павесілі шыльду «Dworzec tymczasowy». У гэты ж дзень закрыецца стары вакзал, які пасля святаў пачнуць разбіраць, піша poranny.pl.

У блакітных кантэйнерах знаходзяцца касы, зала чакання і прыбіральня. Працаваць будуць чатыры пероны, іншыя ўжо закрытыя.

Стары вакзал чакае знос
Стары вакзал чакае знос
Магістрат Беластока выдаў дазвол на будаўніцтва новага вакзала і гандлёвага цэнтра 21 снежня. На гэты дазвол інвестар, які мае збудаваць абодва аб’екты, чакаў два месяцы.

[irp posts="3507″ name="Дэмантаж старога вакзала ў Беластоку зацягваецца"]

Паводле папярэдніх планаў новы вакзал меў з’явіцца ў Беластоку ў чэрвені 2017 года, але з улікам двух месяцах спазнення будаўніцтва можа зацягнуцца на месяц. Усё залежыць ад таго, якое надвор’е будзе зімой, кажуць у фірме PKS, якая займаецца аўтобуснымі перавозкамі ў Польшчы.