Афрыканскі легіянер «Нёмана» Пол Ралан Бебе Кінге павіншаваў заўзятараў «Нёмана» ды ўсіх гродзенцаў з Калядамі i Новым Годам. Футбаліст зрабіў гэта на беларускай мове.

Нагадаем, Бебе дэбютаваў за «Нёман» у Вышэйшай Лізе Беларусі 11 красавіка 2015 года. З таго часу футбаліст правёў за жоўта-зялёных два сезона і разлічвае на далейшае супрацоўніцтва.

Зараз ён знаходзіцца ў адпачынку ў Камеруне і чакае адказу ад адміністрацыі «Нёмана» з нагоды новага кантракту.