Хакейны клуб «Нёман» разам з Цэнтрам «Пора» запрашаюць гродзенцаў на дабрачынны матч, які пройдзе 28 снежня ў Лядовым палацы. У гэты дзень каманда Сяргея Пушкова па традыцыі зладзіць маляўнічы матч, а дапамагаць ім у гэтым будуць аматары з мясцовай каманды «Авангард».

Матч пройдзе ў падтрымку Цэнтра Пора, які аказвае дапамогу дзецям і дарослым, якія сутыкнуліся з анкалогіяй.

Плануецца, што на дабрачынным матчы акрамя святочнай праграмы, гродзенцаў будуць чакаць розыгрышы i прызы. А пасля матчу заўзятары змогуць сустрэнецца са сваімі любімымі гульцамі.

Уваход на дабрачынны матч вольны.