Здароўе і спорт

У Гродне «Нёман» разграміў «Шахцёр»

Пасля працяглай міжнароднай паўзы аднавіўся чэмпіянат Беларусі па хакеі. У Гродне 22 снежня «Нёман» прымаў салігорскі «Шахцёр» і ўпэўнена абыграў свайго суперніка з лікам 6:1.

За час перапынку каманда Сяргея Пушкова так засумавала па гульні, што проста не пакінула шанцаў «Шахцёру».

Гродзенцам удалося хутка вызначыцца. Зрабілі яны гэта ў меншасці на 2-й хвіліне матчу. Адметна тое, што шайбу закінуў навабранец каманды Канстанцін Багданоўскі. Праз чатыры хвіліны дакладным кідком Коршунаў падвойвае перавагу «Нёмана». Больш вызначыцца гродзенцам у перыядзе не атрымалася.

Старт другога выйшаў вельмі добрым. За 1,5 хвіліны гульцы «Нёмана» здолелі закінуць тры шайбы ў вароты «Шахцёра». Вызначыліся Рэмезаў, Баярчук і Дарафееў. Таксама ў другім перыядзе на 29-й хвіліне Баярчуку ўдалося аформіць дубль.

У трэцяй дваццаціхвілінцы падапечныя Сяргея Пушкова шайбаў не закінулі, хоць момантаў для ўзяцця варот было дастаткова. Гол прэстыжу, а таксама кропку ў матчы, паставіў на 45-й хвіліне легіянер «Шахцёра» Робінсан.

«Нёман» — «Шахцёр» 6:1 (2:0, 4:0, 0:1)

01.15 1:0 — Багданоўскі (Гарбачэнка, — мен.)
05.08 2:0 — Коршунаў (Баярчук, Бадун)
22.12 3:0 — Рэмезаў (Жыдкіх, Лісічкін)
22.44 4:0 — Баярчук (Дадонаў)
23.34 5:0 — Дарафееў (Гарбачэнка, Лакканен)
29.54 6:0 — Баярчук
44.19 6:1 — Робінсан (Ляўша, Дзямкоў, — бол.)

Пасля перамогі над «Шахцёрам» «Нёман» працягнуў займаць другое месца ў турнірнай табліцы. У гродзенскай каманды ў актыве 65 ачкоў. На першым месцы ідзе «Юнацтва» — 71 ачко.

Ужо 24 снежня «Нёману» трэба будзе зноў сустрэцца з «Шахцёрам», на гэты раз гульня пройдзе ў Салігорску.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025