20 снежня на hrodna.life з’явілася іфармацыя пра ДТЗ на вуліцы Паўднёвай з удзелам п’янага кіроўцы. Мы паведамлялі, што інспектары ехалі на месца каля 40 хвілін. Інфармацыя аказалася недакладнай, бо сведка лічыў час не з моманту выкліку ДАІ, а з моманту затрымання іншымі кіроўцамі віноўніка ДТЗ.
На наступны дзень на сайце гродзенскай ДАІ з’явілася інфармацыя аб здарэнні. Паведамляецца, што супрацоўнікі ДАІ прыбылі на месца за 12 хвілін. Гэта пацвярджаецца запісам відэарэгістратара патрульнага аўтамабіля.
Як паведаміў AutoGrodno.by старшы інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС аблвыканкама Алег Дук, паведамленне аб п’яным кіроўцы на дарозе ў дзяжурную частку паступіла ў 17.04. А ўжо ў 17.19 кіроўца быў у салоне патрульнай машыны.
Cведка здарэння, якi нам прыслаў вiдэа, стаў лічыць час з моманту ДТЗ. Але насамрэч ДАІ выклікалі пазней. Таму ў яго і атрымалася 40 хвілін.
Просім прабачэння за дэзінфармацыі ў чытачоў hrodna.life і ДАІ.